Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

В Беларуси назвали птицу 2024 года - Шерая варона

Крылатым сімвалам 2024 года у Рэспубліцы Беларусь

 прызнана Шэрая варона

 

Выбар на яе паў дзякуючы таму, што птушка жыве ў непасрэднай блізкасці ад чалавечага жылля. За ёй дастаткова лёгка і вельмі цікава назіраць.

Шерая варона — від птушак з сямейства крумкачовых

Меншая за крумкача, адрознiваецца роўным заканчэннем хваста (у палёце) i больш слабай дзюбай. Даўжыня цела 44-49 см, размах крылаў 86-104 см. Чорная з шэрай спiнай i нiзам цела. Голас: глыбокае, чыстае i гучнае, паўтараемае па некалькі разоў, «краа», радзей больш ціхае «кiррк, аррк», гучыць часам больш мякка, увесну ціхае шчабятанне.

Насяляе адкрытыя тэрыторыi з купiнамi дрэў, ускрайкі дрэвастояў паблізу вільготных лугоў і палёў, засяляе i гарады.  На Беларусі адзін з найбольш звычайных відаў на гнездаванні і зімоўцы.

Пералётная і качуючая, асаблiва вандроўныя паўночныя i паўночна-ўсходнія папуляцыi. Месца зімовак у заходняй і паўднёвай частках арэала.

Усяедная. Знішчае шкодных насякомых, падбірае мерцвячыну, адкіды. Разбурае птушыныя гнёзды, ловіць птушанят свойскіх птушак.

Будуе гняздо паблізу вершаліны або ў кроне высокіх дрэў з густой кронай, у развілцы тоўстых галін ля ствала. Гняздо слаістае: знешняя частка з густа, але няшчыльна ўкладзеных галін(іх канцы выступаюць па-за гняздо ў розных кірунках), потым ідзе слой зямлі з прымессю травы і моху, унутраная — з шэрсці і травы.

Яйкі 4-5 (часам 3-7), падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, блакiтнаватыя, зеленавата-блакітныя да алiўкава-зялёных з карычнева-ржавымі, аліўкавымі альбо фіялетава-папялістымі плямамі. Памеры: 43 х 31 мм.

«Шэрая варона»

верш-загадка

 

Рэдка я адна лятаю
Бо сябровак многа маю.
У кожнай шэрая камізэлька
Крылы шэрыя і шыйка.
Дзюба вострая, як сталь.
Знойдзем сметнік, будзе баль.
Знаеш, што я за персона?
Клічуць як мяне? … Варона.

                         Марина Шадуя Корсак

Разделы сайта